БЕЛ Ł РУС

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі

22.02.2026 / 13:23

Nashaniva.com

Машына пайшла на дно за лічаныя хвіліны.

У сеціве з’явілася шакавальнае відэа гібелі кітайскіх турыстаў на возеры Байкал.

На кадрах бачна, як аўтамабіль УАЗ з пасажырамі амаль імгненна пайшоў на дно, праваліўшыся ў ледзяную палонку.

Відавочцы спрабавалі дапамагчы турыстам выбрацца з машыны. Аднаму пасажыру паспелі працягнуць вяроўку — дзякуючы гэтаму мужчына змог выбрацца і выжыў. Астатнія восем чалавек, якія апынуліся заблакаванымі ўнутры аўтамабіля, загінулі. Сярод ахвяр — 14‑гадовая дзяўчынка.

Як высветлілася, перавозчык не меў афіцыйнай рэгістрацыі і працаваў нелегальна, ігнаруючы забароны на выезд на лёд у небяспечных месцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула