Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў
Беларуская чыгунка паведаміла аб чарговай замене камфартабельнага электрацягніка серыі ЭПМ на састаў з вагонаў лакаматыўнай цягі. Прычынай такога рашэння называюць неабходнасць правядзення «пазапланавага тэхнічнага агляду» швейцарскай тэхнікі.
Змены закранулі наступныя рэйсы:
№ 733 Мінск — Брэст: адпраўленне 22 лютага ў 17:21.
№ 734 Брэст — Мінск: адпраўленне 23 лютага ў 06:34.
Праз перастаноўкі білеты на гэтыя рэйсы могуць быць часова недаступныя ў сістэмах продажу.
Пасажырам, якія ўжо набылі праязныя дакументы на «Штадлер», у БЧ паабяцалі вярнуць розніцу ў цане білетаў — для гэтага трэба звярнуцца ў касы.
У апошнія месяцы Белчыгунка ўсё часцей выкарыстоўвае старыя лакаматывы замест імпартных цягнікоў. Перавозчык тлумачыць гэта складанымі ўмовамі сёлетняй суровай зімы, якую замежная тэхніка не заўсёды вытрымлівае, а таксама патрэбай у тэрміновым рамонце.