У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў
У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў, піша «Хрысціянская візія».
Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын».
Вацлаў, дырэктар «Тэхналогіі», і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.
Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй — невядома.
Чытайце таксама:
У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў