Грамадства4747

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Па інфармацыі «Нашай Нівы», сілавікі ў аўторак-сераду 17—18 лютага прыйшлі да інтэлігенцыі.

Беларускія кнігі ў краме «Кропка» ў Вільні. Фота: Наша Ніва

Ператрусы і затрыманні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем'ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны.

Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў; як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.

Што канкрэтна шукалі, пакуль незразумела. Найбліжэйшыя некалькі тыдняў пакажуць, ці гэта была проста акцыя застрашвання — і тады пераслед абмяжуецца адміністратыўнымі арыштамі, — ці сілавікі маюць намер завесці крымінальныя справы.

Раней, у мінулыя месяцы, арышты прайшлі ў некалькіх іншых асяродках рознага тыпу ў сталіцы і рэгіёнах. Мяркуючы з той інфармацыі, якая даходзіць, там шукалі доказы фінансавання з фондаў салідарнасці або сувязі з беларусамі замежжа.

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу. Паведамленне пра гэта з'явіліся ў яго фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэнняў у допісе няма.

10 лютага пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігавыдавец і кніганоша Раман Цымбераў — адзін з апошніх на гэтым полі.

За пяць дзён да таго яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі. Ягоная смерць выклікала ў сацыяльных сетках лавіну спачування і выказванняў любові і павагі да зробленага ім.

Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі палітычныя рэпрэсіі. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну, яшчэ сотні тысяч трапілі ў рознага тыпу «чорныя спісы» на звальненне ці абмежаванне правоў. Каля 150 тысяч сталі ахвярамі крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу. Асабліва цяжкі ўдар быў нанесены па сферы культуры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары47

  • Крынж
    21.02.2026
    Адзін пратэрмінаваны палітычны дзеяч з моцным пахам, топіць каб з калхознай хунты знялі санкцы, маўляў штурхаюць у бок расеі.. А гэта што? Палітвязні, незаконныя арышты і дэпартацыі неабыякавых грамадзян, катаванні, сацыяльная ізаляцыя р шмат чаго яшчэ..
  • Ёсік
    21.02.2026
    На іх месца прыйдзе фенікс, эксма, ды шчэ некаторыя расейскія выдавецтвы. Усё, гамон беларускаму выдавецтву, вока Саўрана захапіла канчаткова глузды лукашэнкацаў. Чаму прамаўчалі аб гэтым, што пуцін даручыў лукашэнку прыбраць бедненькі язык са шляху вялікага ды магу ага расейскага. Шыбеніцы ўжо ўсталёўвайце на плошчах, чаго чакаеце, цэрберы.
  • М
    21.02.2026
    Лукашэнка пачуў заклікі некаторых беларускіх палітыкаў да дыялёгу... І пачаў якраз з самага "небясьпечнага" - народнай асьветы і культуры.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць