БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве

23.02.2026 / 19:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве і звальненні ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы. Дакумент прадугледжвае правядзенне прызыву ў сакавіку — маі 2026 года.

Фота: Lookby.media

На тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве будуць накіраваныя мужчыны, якім да моманту прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку. Таксама падпадаюць пад прызыў тыя грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы, якія ўжо адслужылі ўстаноўлены тэрмін.

Чытайце таксама:

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы

Каментары да артыкула