Грамадства1212

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць

Нядаўна Служба замежнай выведкі Расіі (СВР) заявіла, што ЗША, Брытанія, Германія і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі.

Фота: Мінабароны

Сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіч папрасілі гэта пракаментаваць.

«Нічога новага», — адказаў той у эфіры «Беларусь 1».

«Ні адзін урад, ні Польшчы, ні Літвы, ні Латвіі, не ідзе на канструктыўны дыялог, не хоча весці нармальную міжнародную практыку, як гэта прынята ў свеце: па лініі міністэрстваў замежных спраў знаходзіць шляхі вырашэння тых праблемных пытанняў, якія ёсць паміж дзвюма дзяржавамі. Мы не ўшчамляем інтарэсы Польшчы і краін Прыбалтыкі, мы не дыктуем ім, як жыць. І не трэба нам дыктаваць», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Рады бяспекі пракаментаваў апошнія праверкі Узброеных Сіл.

«Людзі ў пагонах на чале са сваім галоўнакамандуючым рыхтуюцца ў любую хвіліну абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашу краіну. Таму гэтая праверка — зрэз гатоўнасці Узброеных Сіл перш за ўсё як ядра ваеннай арганізацыі дзяржавы быць гатовымі выканаць тыя задачы, якія яны маюць у адпаведнасці са сваім прызначэннем».

Каментары12

  • Ай
    16.02.2026
    "Мы не ўшчамляем інтарэсы Польшчы і краін Прыбалтыкі"
    Кароткія пяты ў цябе, саколік, і ў твайго гаспадара, каб ушчамляць інтарэсы Польшчы і Прыбалтыкі.

    Канструктыўны дыялог à la Вальфовіч:
    «Друзья! к чему весь этот шум?
    Я, ваш старинный сват и кум,
    Пришел мириться к вам, совсем не ради ссоры;
    Забудем прошлое, уставим общий лад!
    А я, не только впредь не трону здешних стад,
    Но сам за них с другими грызться рад
    И волчьей клятвой утверждаю,
    Что я…»
  • Стоп рашизм
    16.02.2026
    Теперь понятно на кого ставит кремль.
  • ў любую хвіліну абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы
    16.02.2026
    Абу,
    сівыя афра- азіяцкія казкі, не глядзі зашмат РТ, адзіны хто можа ўварвацца гэта маскоўская імерыя , Вальфовіч цудоўна гэта ведае. І кажа маскоўскім драпежнікам : "«Людзі ў пагонах на чале са сваім галоўнакамандуючым рыхтуюцца ў любую хвіліну абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашу краіну. Таму гэтая праверка — зрэз гатоўнасці Узброеных Сіл перш за ўсё як ядра ваеннай арганізацыі дзяржавы быць гатовымі выканаць тыя задачы, якія яны маюць у адпаведнасці са сваім прызначэннем»."

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць