Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова
23 лютага ў 18:10 у Мікалаеве адбыўся выбух на тэрыторыі нядзейнай аўтазапраўкі. У выніку пацярпелі сем супрацоўнікаў патрульнай паліцыі, якія прыехалі на змену і прыпаркавалі там свае аўтамабілі, паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.
Два чалавекі цяпер знаходзяцца ў цяжкім стане, медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу.
21 лютага падобны інцыдэнт з паліцэйскімі адбыўся ў Львове. Там загінула дзяўчына-паліцэйская. Улады лічаць, што гэта не выпадковасць, а мэтанакіраваныя дзеянні супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Выбухі разглядаюцца як спроба ўдарыць па ўкраінскай сістэме правапарадку і стварыць нестабільнасць унутры краіны.
Чытайце таксама:
Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове