БЕЛ Ł РУС

У Турцыі падчас футбольнага матча мяч трапіў у чайку. Але загінуць птушцы не далі

24.02.2026 / 00:21

Nashaniva.com

Падчас аматарскага футбольнага матча ў Стамбуле гульню давялося спыніць з-за нечаканага здарэння: мяч трапіў у чайку, якая пралятала над полем. Тады, забыўшыся пра гульню, футбалісты кінуліся аказваць птушцы дапамогу, паведамляе агенцтва Anadolu.

Фота: turkiyetoday.com

Інцыдэнт адбыўся ў стамбульскім раёне Зейцінбурну на 22‑й хвіліне сустрэчы, калі брамнік адной з каманд выпадкова збіў птушку ўдарам мяча.

Чайка ўпала на газон, і спачатку футбалісты нават не зразумелі, што здарылася. Першым зарыентаваўся капітан каманды — ён пачаў рабіць птушцы непрамы масаж сэрца. Рэанімацыя працягвалася каля дзвюх хвілін. І здарыўся цуд — праз некаторы час чайка пачала падаваць прыкметы жыцця: рухала вачыма і лапамі.

Птушцы далі вады, пасля чаго перадалі медыкам. Цяпер чайцы дапамагаюць ветэрынары: лётаць яна пакуль не можа, але ўжо ўпэўнена стаіць на лапах.

Каманда, чый гулец трапіў у чайку, у выніку прайграла матч. Аднак яе капітан адзначыў, што хоць параза і засмуціла футбалістаў, выратаванне жывой істоты было значна важнейшым за вынік у турнірнай табліцы.

Чытайце таксама:

У марозным Мінску ўсё адно зімуюць рэдкія пералётныя птушкі

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ

Буслы стартавалі з Афрыкі дадому

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць

Каментары да артыкула