Усяго патроху

У марозным Мінску ўсё адно зімуюць рэдкія пералётныя птушкі

Сёлета навукоўцы і валанцёры правялі штогадовы ўлік птушак, якія зімуюць у Мінску і яго ваколіцах. Праз халоднае надвор'я колькасць птушак значна скарацілася: іх амаль на 40% менш, чым мінулай анамальна цёплай зімой. Але ўсё адно налічылі каля 8 тысяч асобін, піша Sb.by.

Гаршнэп

Сёлета большасць вадаёмаў замерзла, таму месцаў для жыцця чайкам і качкам засталося няшмат. Тым не менш, спецыялісты зафіксавалі 27 відаў птушак, сярод якіх сем — «чырванакніжнікі».

Сярод іншых на Свіслачы заўважылі рэдкіх качак — шылахвостку (1 асобіну) і свіязь (2 асобіны).

Свіязь

І ўжо сапраўднай рэдкасцю стала сустрэча з двума гаршнэпамі (від кулікоў). Гэта вельмі скрытная птушка, якую нават летам убачыць у нас складана, а яе зімоўка ў нашых шыротах — з’ява ўнікальная.

Арнітолагі адзначаюць, што хоць агульная колькасць птушак і зменшылася, Мінск усё роўна застаецца важным прытулкам для рэдкіх відаў у марозныя часы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць