У Індыі сем чалавек загінулі пры крушэнні медыцынскага самалёта
Медыцынскі самалёт пацярпеў катастрофу вечарам 23 лютага ў індыйскім штаце Джаркханд, што на ўсходзе краіны, паведамляе Reuters.
Борт выконваў рэйс у Нью-Дэлі і перавозіў 41‑гадовага пацыента з апёкамі больш чым 60% паверхні цела пасля няшчаснага выпадку. У выніку аварыі загінулі сем чалавек: акрамя самога пацыента, гэта два пілоты, два медыцынскія работнікі і дзве асобы, якія суправаджалі пацыента.
Паводле звестак галоўнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі Індыі, прыкладна праз 23 хвіліны пасля ўзлёту сувязь з экіпажам была страчаная, а самалёт знік з радараў. Папярэдне паведамляецца, што катастрофа магла адбыцца ў неспрыяльных метэаўмовах. Распачатае расследаванне.
Чытайце таксама:
У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх
Заснавальнік кампаніі Asos выпаў з 17‑га паверха ў Тайландзе
У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы
З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі