БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах рабочы ўпаў разам з дахам, на дэмантажы якога працаваў

24.02.2026 / 22:58

Nashaniva.com

У Асіповічах падчас дэмантажу даху аварыйнага будынка на тэрыторыі завода атрымаў цяжкія траўмы рабочы. Інцыдэнт адбыўся 24 лютага, паведамляе Следчы камітэт.

Падчас работ па разборцы канструкцыі дах абрынуўся разам з мужчынам, які знаходзіўся на ім. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант здарэння зваршчык адбойным малатком ачышчаў мантажныя петлі пліты ад бетону.

У выніку абрушэння мужчына ўпаў з вышыні каля трох метраў на металічнае пакрыццё падлогі. Калегі выклікалі хуткую дапамогу, пацярпелага шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула