Кім Чэн Ын прыняў вайсковы парад разам з 13‑гадовай дачкой ФОТЫ
У Пхеньяне прайшоў маштабны вайсковы парад у гонар завяршэння IX з’езда Працоўнай партыі Карэі. Разам з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам парад прымала яго 13‑гадовая дачка Кім Чжу Э.
Кім Чжу Э ўжо рэгулярна суправаджае бацьку на аглядах войскаў ці выпрабавальных запусках ракет. Яе з’яўленне на мерапрыемстве такога ўзроўню яшчэ больш падкрэсліла яе асаблівую ролю ў палітычнай архітэктуры КНДР.
Раней паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на разведку паведамлялі, што Кім Чэн Ын даручыў дачцэ курыраваць ядзерныя сілы краіны. Паводле гэтых звестак, дзяўчынка ўжо прымае справаздачы ад генералаў і аддае ім загады, хоць афіцыйна яе пасада пакуль не называлася.
Чытайце таксама:
Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай
Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку на кіраўнічую пасаду ў войску
Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору
КНДР паказала сваю першую ядзерную падлодку, але эксперты не вераць у яе сапраўднасць