Крышціяну Раналду стаў суўладальнікам іспанскага футбольнага клуба
Гулец саудаўскага «Ан-Насра» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду набыў 25% акцый іспанскай «Альмерыі», якая выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі (Сегундзе), паведаміла прэс-служба клуба.
Фота: інстаграм Крышціяну Раналду
Раналду набыў долю праз сваю кампанію CR7 Sports Investments. Футбаліст заявіў, што даўно хацеў уносіць уклад у развіццё футбола не толькі на полі.
Больш за шэсць гадоў «Альмерыяй» валодаюць прадпрымальнікі з Саудаўскай Аравіі. Цяперашні прэзідэнт клуба Махамед Аль-Херэйджы набыў яго ў 2025 годзе ў Туркі Аль аш-Шэйха (цяпер — старшыня Галоўнага ўпраўлення забаў Саудаўскай Аравіі).
У гэтым сезоне каманда ідзе трэцяй у Сегундзе, саступаючы два балы лідару «Расінгу».
Папярэдні раз «Альмерыя» гуляла ў вышэйшым дывізіёне ў сезоне 2023/24.
Чытайце таксама:
Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап
Крышціяну Раналду ўпершыню атрымаў чырвоную картку ў гульнях за Партугалію
Крышціяну Раналду наведаў вячэру ў Белым доме разам з саудаўскім наследным прынцам