БЕЛ Ł РУС

85% дзяцей у 2026 годзе народзяцца ў Азіі і Афрыцы

26.02.2026 / 17:11

Nashaniva.com

У 2026 годзе 85% усіх дзяцей у свеце народзяцца ўсяго на двух кантынентах: у Азіі і Афрыцы. Карта, створаная парталам visualcapitalist, паказвае размеркаванне нараджэння па кантынентах у свеце на аснове прагнозаў колькасці насельніцтва, падрыхтаваных ААН, піша Thinktanks.pro.

Згодна з прагнозамі, у 2026 годзе на Азію прыпадзе амаль палова ўсіх нараджэнняў у свеце. Чакаецца, што ў гэтым годзе там народзіцца каля 64,9 мільёна дзяцей, што складзе прыкладна 49% ад усіх нараджэнняў у свеце.

На Афрыку прыпадзе больш за траціна ўсіх нараджэнняў у свеце. Паводле прагнозаў, у 2026 годзе ў Афрыцы будзе зарэгістравана 47,6 мільёна нараджэнняў, што складзе 35,9% ад агульнай колькасці нараджэнняў у свеце.

У Еўропе гэты паказчык складзе ўсяго 5%, а ў Паўночнай Амерыцы — 3%.

Згодна са звесткамі Белстата, у Беларусі ў 2024 годзе нарадзілася 58 938 дзяцей. Лідарамі па нараджальнасці сталі Мінск (10 143) і Брэсцкая вобласць (10 116). А самы нізкі паказчык быў зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці (6 537).

Чытайце таксама:

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя

Пяткевіч: Да 2030 года ў Беларусі чакаецца ўсплёск нараджальнасці

Джэй Дзі і Уша Вэнс чакаюць чацвёртае дзіця

Каментары да артыкула