БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз падоўжыў санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год

26.02.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Рада Еўрапейскага Саюза 26 лютага падоўжыла санкцыі супраць Беларусі яшчэ на адзін год. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Адзначаецца, што абмежавальныя меры супраць Беларусі застаюцца ў тым жа аб’ёме і без змен. Паводле літоўскага боку, санкцыі звязаныя з унутранымі рэпрэсіямі ў Беларусі, падтрымкай Расіі ў вайне супраць Украіны, а таксама з гібрыднымі дзеяннямі супраць краін Еўрасаюза.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што ў Беларусі працягваецца пераслед грамадзянскай супольнасці, утрыманне людзей у зняволенні па палітычных матывах, а таксама фіксуюцца новыя гібрыдныя атакі. Ён таксама адзначыў выкарыстанне беларускай тэрыторыі ў вайсковых мэтах. Паводле яго слоў, краіны ЕС захоўваюць адзіную пазіцыю адносна неабходнасці працягваць ціск.

Згодна з інфармацыяй МЗС Літвы, пад санкцыямі ЕС цяпер знаходзяцца 312 грамадзян Беларусі і 57 юрыдычных асоб. Іх актывы ў Еўрасаюзе замарожаныя, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена праводзіць з імі фінансавыя аперацыі, а фізічным асобам з санкцыйнага спісу — уезд на тэрыторыю ЕС. Эканамічныя абмежаванні закранаюць фінансавы, гандлёвы, энергетычны, транспартны і іншыя сектары.

Пастанова будзе дзейнічаць да 28 лютага 2027 года з магчымасцю наступнага падаўжэння.

Чытайце таксама:

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму

Еўрасаюз падоўжыў санкцыі супраць Расіі яшчэ на год

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»

Каментары да артыкула