Бабруйскае прадпрыемства «Белшына» зноў уключылі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза. Такое рашэнне прыняла Рада ЕС, і яно апублікавана ў афіцыйным выданні Еўрасаюза.

Раней прадпрыемства ўжо знаходзілася пад санкцыямі, але амаль два гады таму санкцыі супраць завода былі адмененыя.
Прадпрыемства трапіла пад абмежаванні 2 снежня 2021 года, аднак у сакавіку 2024‑га здолела паспяхова аспрэчыць гэтую пастанову ў Еўрапейскім судзе. Тады «Белшыну», як і цяпер, абвінавачвалі ў падтрымцы і фінансаванні беларускай дзяржавы. Кампанія ж даводзіла, што яшчэ да ўвядзення санкцый працавала са стратамі і не магла выплачваць дывідэнды ў бюджэт. Што стала падставай для новага рашэння, пакуль дакладна не тлумачыцца.
Акрамя «Белшыны», у санкцыйным спісе ЕС застаюцца такія буйныя беларускія прадпрыемствы, як «Беларуськалій», МЗКТ і «Гродна Азот». Паўторна туды таксама ўключылі «Белтэхэкспарт», «140‑ы рамонтны завод» і філіял «Гродна Азота» — «Завод Хімвалакно».
Акрамя таго, 26 лютага Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 54 прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур. Пад абмежаванні трапілі камандзіры і афіцэры розных спецпадраздзяленняў. У дакуменце адзначаецца, што санкцыі ўведзеныя ў сувязі з падтрымкай Расіі ў яе дзеяннях супраць Украіны, а таксама на падставе абвінавачанняў у парушэннях правоў чалавека.
У санкцыйны спіс таксама ўключаныя прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары