БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пра перамовы: Наступная сустрэча адбудзецца ў Абу-Дабі на пачатку сакавіка

27.02.2026 / 08:20

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што наступная сустрэча ў фармаце Украіна — ЗША — Расія найбольш імаверна адбудзецца ў ААЭ на пачатку сакавіка. Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім вечаровым звароце, піша «Украінская праўда».

«Ужо больш гатоўнасці да наступнага трохбаковага фармату. Хутчэй за ўсё — наступная сустрэча будзе ў Эміратах, менавіта ў Абу-Дабі. Мы разлічваем, што фармат адбудзецца на пачатку сакавіка. Трэба фіналізаваць усё, чаго ўдалося дасягнуць для рэальных гарантый бяспекі, і падрыхтаваць сустрэчу на ўзроўні лідараў. Менавіта такі фармат можа многае вырашыць», — сказаў ён.

Зяленскі паведаміў, што 26 лютага размаўляў з украінскімі перамоўшчыкамі: сакратаром РНБА Рустам Умеравым, кіраўніком фракцыі «Слуга народа» Давідам Арахаміяй, а таксама з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула