БЕЛ Ł РУС

Кодавае слова «філіжанка» не збянтэжыла гамельчука — ён дапамог аферыстам 

27.02.2026 / 09:07

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 77‑гадовая мінчанка, якая стала ахвярай падману па схеме «псеўдаводаканал».

Пенсіянерцы на мабільны тэлефон паведамілі пра замену лічыльнікаў. Жанчына прадыктавала код з SMS-паведамлення, піша тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Далей з ёй звязаліся нібыта праваахоўнікі і паведамілі, што персанальнымі звесткамі пенсіянеркі завалодалі аферысты, якія праводзяць ад яе імя незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб пазбегнуць ператрусу і крымінальнага пераследу, жанчыне прапанавалі задэклараваць увесь ашчадак.

Пенсіянерка паверыла і перадала кур’еру па кодавым слове «філіжанка» 14 тысяч рублёў.

Аператыўнікі затрымалі 30‑гадовага жыхара Гомельскай вобласці, які раней сам стаў ахвярай аферыстаў па такой жа схеме.

Мужчыну пераканалі прыехаць у сталіцу, каб «дапамагчы праваахоўнікам»: забраць грошы ў пенсіянеркі і перавесці іх на сваю банкаўскую аплатную картку, а пасля — на спецыяльны рахунак. Да затрымання фігурант паспеў адправіць частку грошай — астатняе канфіскавалі аператыўнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула