БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам запусцяць вытворчасць інвалідных вазкоў

28.02.2026 / 13:16

Nashaniva.com

У раёне Фаніпаля ў сакавіку плануецца адкрыць вытворчасць інвалідных вазкоў. Праект рэалізуе новы рэзідэнт СЭЗ «Мінск» — ТАА «Неакрафт», паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.

Фота: Pixabay

Інвестыцыі ў асноўны капітал перавысяць €500 тыс. Пасля выхаду на праектную магутнасць гадавы аб'ём выпуску складзе каля €1,5 млн.

Кампанія збіраецца выкарыстоўваць у вытворчасці лёгкія і трывалыя матэрыялы — алюмініевыя сплавы і карбон, а таксама сучасныя сістэмы кіравання і распрацоўкі ў галіне эрганомікі. З дапамогай інавацый прадпрыемства нацэлена выпускаць больш зручныя, манеўраныя і лёгкія сродкі рэабілітацыі.

У адміністрацыі СЭЗ падкрэслілі, што для рэалізацыі праекта ўпершыню перадалі гатовыя арэндныя плошчы на ўчастку Захад у раёне Фаніпаля. Такі механізм з улікам высокага попыту на такія прамысловыя пляцоўкі адкрывае дадатковыя магчымасці і дазваляе прадпрыемству аператыўна запусціць вытворчасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула