БЕЛ Ł РУС

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў

28.02.2026 / 21:43

Nashaniva.com

Шэраг СМІ паведамляюць пра магчымае прыпыненне суднаходства ў Армузскім праліве — адным з ключавых маршрутаў для сусветных паставак нафты.

Армузскі праліў. Здымак са спадарожніка: Wikimedia Commons

Іранскае агенцтва Tasnim, якое звязваюць з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, са спасылкай на крыніцы паведаміла пра закрыццё праліва. У той жа час Брытанская арганізацыя марской гандлёвай бяспекі адзначыла, што шэраг суднаў атрымалі паведамленні пра спыненне руху праз гэты ўчастак.

Афіцыйных заяў ад уладаў Ірана пра закрыццё праліва пакуль не было.

Па інфармацыі Reuters, спадарожнікавыя здымкі сведчаць, што ўсё больш суднаў канцэнтруецца каля буйных партоў рэгіёна, у тым ліку каля Фуджэйры ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, замест таго каб рухацца ў бок праліва.

Армузскі праліў лічыцца адным з найважнейшых марскіх гандлёвых шляхоў у свеце: праз яго транспартуецца каля пятай часткі глабальных паставак нафты і газу.

28 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра пачатак маштабнай аперацыі супраць Ірана; разам з ЗША ўдары наносіў і Ізраіль. Таксама ён заклікаў іранцаў скарыстаць момант для зменаў у краіне. Іранскія ўдары ў адказ закранулі шэраг дзяржаў рэгіёна, дзе размешчаныя амерыканскія вайсковыя базы.

Чытайце таксама:

Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150‑кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Каментары да артыкула