У Брэсце пад машыну трапіў 7‑гадовы хлопчык
У Брэсце 28 лютага каля 20:10 адбылося дарожна-транспартная здарэнне з удзелам дзіцяці, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50‑гадовы кіроўца аўтамабіля Ford рухаўся па вуліцы Мытнай у напрамку вуліцы Ковельскай. Каля дома №18 ён здзейсніў наезд на 7‑гадовага хлопчыка.
Паведамляецца, што дзіця пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам, злева направа адносна руху аўтамабіля.
У выніку аварыі хлопчык быў шпіталізаваны.