БЕЛ Ł РУС

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў

1.03.2026 / 11:59

Nashaniva.com

Службовыя асобы атрымлівалі грошы ад камерцыйнай фірмы за садзейнічанне ў закупках кармавых дабавак і арганізацыю пастаянных паставак мяса, паведамляе МУС.

Паводле следства, 46‑гадовы кіраўнік філіяла аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці атрымаў ад прадстаўніка камерцыйнай структуры хабар у асабліва буйным памеры.

Грошы служылі «падзякай» за арганізацыю закупак кармавых дабавак і бесперабойную адгрузку мяса свініны.

Следствам устаноўлены факты перадачы наяўных грошай прадстаўнікамі гэтай жа фірмы службовым асобам трох сельгасарганізацый Брэсцкай вобласці.

Агульная задакументаваная сума хабараў перавысіла 80 тысяч рублёў у эквіваленце.

Заведзены крымінальныя справы. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула