БЕЛ Ł РУС

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

1.03.2026 / 20:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social пра паспяховае знішчэнне значнай часткі іранскага ваенна-марскога флоту ў выніку апошніх амерыканскіх удараў. 

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Паводле слоў амерыканскага лідара, Узброеныя сілы ЗША ўжо патапілі 9 ваенных караблёў і нанеслі разбуральны ўдар па галоўным камандаванні ВМС Ірана.

Поўны тэкст заявы Трампа:

«Мне толькі што паведамілі, што мы знішчылі і патапілі 9 іранскіх ваенна-марскіх караблёў, некаторыя з іх адносна вялікія і важныя. Мы ідзём за астатнімі — хутка яны таксама будуць плаваць на дне мора! Падчас іншай атакі мы ў значнай ступені знішчылі іх ваенна-марскую штаб-кватэру. У астатнім справы ў іх флоту ідуць вельмі добра! ПРЭЗІДЭНТ ДОНАЛЬД ДЖ. ТРАМП».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула