БЕЛ Ł РУС

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

2.03.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Беларускія мабільныя кампаніі A1, Life і МТС паведамілі пра ўвядзенне бясплатных хвілін і інтэрнэту для абанентаў, якія знаходзяцца ў краінах Блізкага Усходу на фоне складанай сітуацыі і абмежаванняў авіясувязі, паведамляе Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Life налічвае бонусны пакет: 2 ГБ інтэрнэту і 20 хвілін званкоў па краіне знаходжання і ў Беларусь. Пакет дзейнічае на працягу трох дзён і прызначаны для падтрымання сувязі са сваякамі і службамі дапамогі.

A1 дае бясплатны пакет мабільнага інтэрнэту ў шэрагу краін рэгіёна, у тым ліку ў ААЭ, Амане, Бахрэйне, Ізраілі, Іране, Саудаўскай Аравіі, Катары. Тым абанентам, якія карысталіся роўмінгам з 27 лютага па 2 сакавіка і не падключалі спецыяльныя пакеты, аўтаматычна налічваецца бясплатны пакет «Роўмінг 1,5 ГБ» на сем дзён. Пра гэта паведамляюць праз SMS.

МТС абвясціў аб абнуленні кошту званкоў для абанентаў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Даступныя бясплатныя ўваходныя і выходныя званкі па краіне і ў Беларусь. Бясплатны рэжым будзе дзейнічаць да 15 сакавіка. Для тых, хто карыстаўся галасавой сувяззю з 28 лютага, кампанія правядзе пераразлік.

Чытайце таксама:

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

«Белавія» адмяніла рэйс у Тэль-Авіў. А ў Доху адправяць пусты самалёт, які забярэ беларускіх турыстаў

Каментары да артыкула