Грамадства

«Белавія» адмяніла рэйс у Тэль-Авіў. А ў Доху адправяць пусты самалёт, які забярэ беларускіх турыстаў

Рэйс у Тэль-Авіў 5 сакавіка адменены праз закрыццё неба над Ізраілем. Авіяцыйныя ўлады краіны падоўжылі забарону на палёты над тэрыторыяй краіны да 6 сакавіка 2026 года ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Самалёт авіякампаніі «Белавія»

З-за гэтага нацыянальны авіяперавозчык Беларусі вымушаны адмяніць рэгулярны рэйс В2 747/748 па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, які быў запланаваны на 5 сакавіка. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал «Белавія».

Пасажырам прапануюць два варыянты:

  • аформіць поўны зварот кошту білетаў па месцы іх набыцця;

  • перанесці дату вылету на больш позні тэрмін.

Што тычыцца чартарнага рэйса B29301 Мінск — Доха (Катар), запланаванага на 2 сакавіка, ён будзе выкананы без пасажыраў, па ўзгадненні з тураператарам. Зваротным рэйсам B29302 Доха — Мінск авіякампанія разам з заказчыкам маюць намер вывезці беларускіх турыстаў, якія ўжо знаходзяцца ў Досе і чакаюць магчымасці вярнуцца дадому.

Кампанія папярэджвае, што сітуацыя застаецца нестабільнай і інфармацыя, актуальная на сённяшні дзень, можа змяніцца з-за абмежаванняў на палёты на Блізкім Усходзе. Пасажыраў просяць самастойна сачыць за статусам сваіх рэйсаў на афіцыйным сайце «Белавія».

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром10

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром10

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць