БЕЛ Ł РУС

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай

2.03.2026 / 21:53

Nashaniva.com

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта паведаміў, што Мінск разам з Іранам, КНДР, М’янмай і Расіяй дамовіліся стварыць групу краін для падрыхтоўкі і падпісання так званай Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Ігар Сакрэта. Фота: БелТА

Паводле слоў чыноўніка:

«Мы не імкнёмся прымяняць да ўсіх адзіны палітычны ці цывілізацыйны эталон. Наш асноўны прынцып — інклюзіўнасць. Калі дзяржава лічыць сябе еўразійскай і жадае ўдзельнічаць у працэсах умацавання калектыўнай бяспекі і росквіту нашага вялікага кантынента, то яе ўдзел у перамовах аб хартыі ўсяляк вітаецца».

Беларусь, як ініцыятар ідэі, заявіла пра гатоўнасць узначаліць перамоўны працэс. Разам з тым прадстаўнік МЗС прызнаў, што на гэты момант большасць краін Еўрапейскага саюза і НАТА чамусьці не выказалі цікавасці да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве, хоць Еўропа геаграфічна і з’яўляецца часткай еўразійскай прасторы.

Ігар Сакрэта падкрэсліў, што для еўрапейскіх дзяржаў дзверы застаюцца адчыненымі і ў выпадку змены іх пазіцыі яны змогуць далучыцца да распрацоўкі дакумента.

Пры гэтым якія ўвогуле краіны праявілі цікавасць да гэтай хартыі, ён не ўдакладніў. Але ў той жа час перакананы, што «да верасня яе склад значна пашырыцца».

Чытайце таксама:

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны

Каментары да артыкула