Грамадства5555

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту

Рыгор Азаронак адгукнуўся на заяву прэзідэнта Ірана, які назваў знішчэнне Хаменеі «яўным абвяшчэннем вайны ўсім мусульманам свету».

Алег Гайдукевіч і Рыгор Азаронак (справа) на пікеце салідарнасці каля пасольства Ірана ў Мінску. Скрыншот з відэа

Тэлевядоўца дзяржаўнага канала СТБ Рыгор Азаронак пад уражаннем знішчальнай атакі ЗША і Ізраіля на Іран апублікаваў верш з заклікамі да разбурэння Манхэтана і атак на Еўропу:

Небоскрёбы Манхэттена, вам осталось немного
Этажами врастать в небеса.
Монстры крайних времён, словно крышкою гроба,
Вас накроет Ислама гроза!

Европейские бюргеры, важно-сытая сволочь,
Никого не минует беда:
Чёрным станет ваш день, вспыхнет пламенем полночь,
Будет лютою казнь без суда!

Усяго за ўчора ён напісаў у сваім канале пяць дзясяткаў паведамленняў.

Улюбёны тэлевядоўца Аляксандра Лукашэнкі пагражае і прарочыць:

Слава беспощадным воинам Пророка,
Смело начинающим ДЖИХАД,
В наглую Америку, в подлую Европу
Ангелы возмездия долетят!

Яшчэ ў студзені Азаронак пісаў зусім іншае. У студзені, калі стала вядома, што Аляксандра Лукашэнка запрасілі ў Раду міру, прапагандыст патрабаваў свабоды ад «усіх умоўнасцяў, ад дрыготкі над «непахіснымі міжнароднымі нормамі»: «Трамп — лавіна. Ён зносіць агідны глабалісцкі светапарадак. Ён будуе новыя структуры. Нікчэмная ААН, кволае зборышча бескарысных бюракратаў, вартая таго, каб сысці ў нябыт. І шкадаваць тут можна толькі аб адным: што не Расія прапанавала зрабіць гэта. Для гэтага трэба быць свабодным ад усіх умоўнасцяў, ад дрыготкі над «непахіснымі міжнароднымі нормамі». Дзёрзкасць, творчасць і парыў цяпер вырашаюць, а не канцылярыя. Але ўсё навярстаем», — пісаў тады ён. 

Пра такіх, як Азаронак, Алесь Дудар яшчэ ў 1928 годзе трапна напісаў:

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура — патопім у соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ураздроб і оптам.

Каментары55

  • Слабо, [Рэд. Выдалена]?
    01.03.2026
    Гриша, ты давай не языком, твоим рабочим местом, а на деле покажи.

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • м
    01.03.2026
    на фота два дыкпікі
  • Ян
    01.03.2026
    Як жа палыхае ў дыктатараў і іх шавак.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць