БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

3.03.2026 / 02:05

Nashaniva.com

2 сакавіка ўвечары ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры дзевяціпавярховага дома на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне.

Скрыншот з відэа

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, кватэра на сёмым паверсе гарэла адкрытым полымем. Падчас разведкі і тушэння агню ўнутры былі знойдзеныя целы двух загінулых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, да прыбыцця падраздзяленняў МНС мужчына, які знаходзіўся ў кватэры, выскачыў з акна. Нягледзячы на праведзеныя медыкамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, урэшце канстатавалі яго смерць.

Пажар быў ліквідаваны, абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула