БЕЛ Ł РУС

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

3.03.2026 / 17:58

Nashaniva.com

Але Іран хваліцца, што ўсе 88 муджтахідаў змаглі ўцячы да ўдара.

Скрыншот з відэа

Ізраіль нанёс удар па 88 членах рады, якія праводзяць галасаванне па выбары наступнага вярхоўнага лідара Ірана, паведамляе агенцтва Tasnim. Пад атаку трапіў будынак офіса Рады экспертаў у іранскім горадзе Кум.

Паведамляецца, што ўсе людзі нібыта былі загадзя эвакуяваныя з офіса, і ніхто не пацярпеў.

Асамблея экспертаў па пытаннях лідарства — орган, які складаецца з 88 святароў (муджтахідаў). Яму належыць прызначыць новага Вярхоўнага лідара Ірана, які павінен замяніць забітага 28 лютага ў выніку ўдараў Ізраіля і ЗША 86‑гадовага аяталу Алі Хаменеі.

New York Times піша, што днём раней удар быў таксама нанесены па офісе Асамблеі, размешчаным у Тэгеране.

Чытайце таксама:

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў

Каментары да артыкула