Свет1010

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?

Паведамленні пра страты ў сям’і вярхоўнага лідара Ірана сталі адной з прыкметных навін апошніх дзён. Паводле дзяржаўных СМІ, выпадковымі ахвярамі сталі яго ўнучка і іншыя сваякі, аднак афіцыйныя звесткі застаюцца фрагментарнымі. Разбіраемся, што дакладна вядома пра сям’ю забітага вярхоўнага лідара Ірана і што застаецца непацверджаным.

Алі Хаменеі з унучкай. Створаную штучным інтэлектам выяву масава распаўсюджваюць прадзяржаўныя іранскія суполкі.

Алі Хасейні Хаменеі нарадзіўся 19 красавіка 1939 года ў Машхадзе на паўночным усходзе Ірана ў рэлігійнай сям’і. Яго бацька, аятала Сайід Джавад Хаменеі, быў шыіцкім багасловам азербайджанскага паходжання, маці — Хадыджэ Мірдамадзі — таксама паходзіла з духоўнага асяроддзя.

Алі рос у шматдзетнай сям’і: у яго было тры браты і сястра Бадры. Апошняя была замужам за апазіцыйным дзеячам Алі Тэгерані. У 1980‑я гады пасля канфлікту з уладамі Ісламскай Рэспублікі яна разам з мужам пакінула Іран і апынулася ў выгнанні (жыла ў Іраку, пасля вярнулася ў Іран у 1995 годзе).

У 1964 годзе Алі Хаменеі ажаніўся з Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ, якая таксама паходзіла з рэлігійнай сям’і з Машхада. У адрозненне ад многіх жонак палітычных лідараў, яна дзесяцігоддзямі заставалася па-за публічнай прасторай: амаль не з’яўлялася ў медыя і не выконвала прадстаўнічых грамадскіх функцый.

Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ загінула пасля атакі на Тэгеран. Яна была цяжка параненая падчас таго самага бамбавання, у якім загінуў муж, і, паводле інфармацыі іранскіх медыя, пражыла на дзень даўжэй за яго.

Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ. Фота: Buzzweekly.co.uk

Чым займаюцца дзеці?

У шлюбе з Мансурэ ў Хаменеі нарадзілася шасцёра дзяцей — чатыры сыны і дзве дачкі.

Першы сын Мастафа нарадзіўся ў 1965-м. Ён стаў шыіцкім клерыкам. Вядома, што мужчына жанаты з дачкой кансерватыўнага багаслова Азізалы Хашвагта, што ўмацавала сувязі сям’і з традыцыйнымі рэлігійнымі коламі.

Другі сын, Маджтаба, нарадзіўся ў 1969 годзе. Ён таксама мае духоўную адукацыю. На працягу многіх гадоў менавіта яго называлі магчымым пераемнікам бацькі на пасадзе вярхоўнага лідара. Маджтаба жанаты з дачкой Галям-Алі Хадад-Адэля, былога спікера парламента Ірана. Гэта адзін з найбольш значных шлюбных альянсаў унутры кансерватыўнай эліты.

Маджтаба Хаменеі ў 2019 годзе. Фота: Wikimedia Commons

У студзені агенцтва Bloomberg паведамляла, што Маджтаба Хаменеі можа курыраваць значныя фінансавыя актывы. У медыя перыядычна з’яўляюцца паведамленні пра яго магчымы доступ да замежных рахункаў і нерухомасці, аднак афіцыйны Тэгеран гэту інфармацыю не пацвярджае, называючы яе прапагандай. У 2019 годзе ЗША ўвялі супраць яго персанальныя санкцыі.

Трэці сын, Масуд (нарадзіўся ў 1974-м), жанаты з дачкой аяталы Махсена Харазі. Публічнай інфармацыі пра яго дзейнасць вельмі мала, ён трымаецца ў цені.

Малодшы сын, Мейсам, як і браты, атрымаў рэлігійную адукацыю. Ён таксама жанаты. Аднак ніякай канкрэтнай інфармацыі, нават даты яго нараджэння, у адкрытым доступе няма.

Дочкі — Бушра і Худа — застаюцца цалкам непублічнымі асобамі. Мяркуецца, што яны нарадзіліся ў 1980‑х гадах. Пра іх сямейнае жыццё вядома толькі тое, што яны пабраліся шлюбам з прадстаўнікамі духоўных і палітычных эліт Ірана.

Што вядома пра ўнукаў?

Дакладная колькасць унукаў Алі Хаменеі застаецца невядомай: ні іранскія ўлады, ні сам офіс аяталы не публікавалі падрабязнай інфармацыі пра яго нашчадкаў.

Найбольш часта ў міжнародных медыя фігуруе сям’я яго другога сына, Маджтабы Хаменеі. У асобных публікацыях згадваецца, што ў яго трое дзяцей — сыны 2007 і 2017 гадоў нараджэння і дачка — 2013-га.

Пра дзяцей іншых сыноў і дачок Хаменеі канкрэтных і правераных дадзеных у адкрытым доступе няма, што яшчэ раз падкрэслівае закрыты характар асабістага жыцця сям’і лідара.

Хто загінуў?

На фоне апошняй эскалацыі канфлікту з’явіліся паведамленні іранскіх дзяржаўных СМІ пра гібель сваякоў Алі Хаменеі ў выніку ўдараў па Тэгеране. Паводле гэтых паведамленняў, загінулі дачка вярхоўнага лідара, яго ўнучка, а таксама зяць і нявестка. Аднак канкрэтныя імёны, узрост і дакладныя абставіны публічна не агучваліся.

Менавіта адсутнасць дэталяў стварае нявызначанасць. Паколькі ў Хаменеі дзве дачкі і чатыры сыны, без удакладненняў немагчыма дакладна сказаць, пра якую галіну сям’і ідзе гаворка.

Калі насамрэч загінула дачка і яе муж, то ўнучка тэарэтычна магла быць іх дзіцем. Калі ж паведамленне закранала сям’ю аднаго з сыноў, тады «нявестка» магла быць жонкай сына, а ўнучка — іх дачкой.

Праўда, розніца ва ўзросце ў любым разе выглядае вельмі вялікай — атрымліваецца, што між «унучкай» і «дзядулем» анамальныя 86 гадоў.

Магчыма, што загінулае дзіця насамрэч не ўнучка, а праўнучка, а інфармацыю сказілі для дасягнення прапагандысцкага эфекту.

Можа быць і так, што ніякай загінулай унучкі ўвогуле не было — у апошнія дні іранскія прапагандысты ўкідваюць у інтэрнэт безліч фэйкаў.

Афіцыйнага пацвярджэння канкрэтнай версіі няма, і незалежныя крыніцы пакуль не апублікавалі больш падрабязных звестак.

Каментары10

  • Не выпадковыя.
    03.03.2026
    Калі ты кідаеш бомбу на дом, ведаючы, штоттам ёсць не толькі тыя, каго ты імкнешся забіць - гэта не выпадковыя ахвяры, а папросту забойства нявызначанай колькасці людзей у спадзявані , што паміж імі трапіцца і той, каго ты зацеў забіць. Ала забойства невінаватых гэта не апраўдвае.
  • Iska
    03.03.2026
    Бетера, Слава израилю! В Палеатине таких тоже много было, десятки тысяч
  • Вінаватыя ўсе
    03.03.2026
    Не выпадковыя., знішчаць змяінае гняздо трэба з усім вывадкам.

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вы ніколі не здагадаецеся, кухня якога народа нагадала блогеру Леаніду Пашкоўскаму стравы з беларускай вёскі4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА7

Бараўляны засталіся без вады. Спачатку знікла святло, а цяпер з кранаў цячэ штосьці дзіўнае4

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

Швейцарцы на рэферэндуме адкінулі ідэю пра недапушчальнасць санкцый супраць Расіі5

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА45

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць