Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі
2 сакавіка адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання Дня Волі 25 сакавіка. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партый, а таксама арганізатары акцый у Вільні і Варшаве. Па выніках галасавання старшынёй камітэта абралі Паўла Севярынца, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.
Павел Севярынец з сынам Францішкам. Фота прэс-службы Офіса Святланы Ціханоўскай
Асноўная мэта аргкамітэта — вызначыць галоўныя прыярытэты і пасланні сёлетняга святкавання, а таксама наладзіць каардынацыю паміж арганізатарамі мерапрыемстваў у розных краінах і гарадах. Камітэт будзе садзейнічаць лепшаму ўзаемадзеянню ініцыятыў і падтрымліваць дыяспары ў падрыхтоўцы акцый.
Наступнае пасяджэнне запланавана ўжо на гэтым тыдні і будзе мець пашыраны фармат. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дыяспары і арганізатары акцый па ўсім свеце.
Апошнія гады мерапрыемствы да Дня Волі праходзяць у розных краінах і арганізуюцца беларускімі супольнасцямі ў асобных гарадах самастойна.
Чытайце таксама:
Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага
Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі