БЕЛ Ł РУС

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах

3.03.2026 / 22:40

Nashaniva.com

Фота работ каля крамы «Берёза у дома» (гэта сетка беларускіх супермаркетаў у Калінінградзе) разляцелася па мясцовых пабліках. Двое рабочых на ім здзіраюць з акна наклееную рэкламу з беларускамоўным надпісам «Купляйце беларускае». Адразу з'явілася версія, што гэта робіцца праз нядаўна выдадзены новы закон аб рускай мове ў рэкламе.

Фота: pdmnews.ru

У прэс-службе адміністрацыі горада мясцоваму выданню «Подъём» заявілі, што на апублікаваным здымку рэкламу здымаюць праз парушэнне правіл яе размяшчэння.

«Таблічкі ніхто не здымае. Здымаюць налепкі з вокнаў, якія закрываюць усё акно. Гэта здымаецца згодна з правіламі ўпарадкавання — вокны не могуць быць цалкам заклееныя непразрыстымі налепкамі. Наколькі я ведаю, усе таблічкі ў нас у горадзе прывялі ў парадак у адпаведнасці з законам, праблем з гэтым у горадзе няма».

У мэрыі паабяцалі высветліць, ці трапяць надпісы на беларускай мове пад дзеянне новага закона.

Расійскі федэральны закон № 168‑ФЗ ад 24 чэрвеня 2025 года патрабуе ад бізнэсу, каб замежнае слова ў публічных матэрыялах альбо дублявалася перакладам таго ж памеру і шрыфту, альбо было зарэгістраваным таварным знакам, знакам абслугоўвання ці фірмовым найменнем.

Чытайце таксама:

«У мяне склалася нейкае рамантычнае ўспрыманне Беларусі». Як грамадзянка Літвы выбрала Мінск і беларускую мову

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз

Ілля Шынкарэнка: Проста прыйшоў і сказаў бацькам, што цяпер размаўляю на беларускай мове

Каментары да артыкула