БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену

4.03.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Зорка сусветнага тэніса Арына Сабаленка рыхтуецца да вяселля. Яе абраннік, бразільскі прадпрымальнік Георгіяс Франгуліс, апублікаваў відэа прапановы ёй.

Франгуліс падзяліўся кадрамі, на якіх шчаслівая тэнісістка прымае прапанову рукі і сэрца.

Георгіяс Франгуліс — бразільскі бізнэсмен грэчаскага паходжання. Ён з'яўляецца заснавальнікам і ўладальнікам брэнда карыснай ежы Oakberry.

Пара пачала афіцыйна сустракацца вясной 2024 года, пасля чаго Франгуліса сталі пастаянна заўважаць у боксе тэнісісткі на турнірах.

У ліпені таго года спартсменка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам. «Каханне ўсяго майго жыцця», — напісала Сабаленка па-партугальску.

Мужчына тады быў яшчэ жанатым. Пасля таго як пра адносіны Франгуліса і Сабаленкі стала вядома грамадскасці, жонка бізнэсмена заявіла пра пачатак шлюбаразводнага працэсу.

Перад гэтым раманам Сабаленка некалькі гадоў была ў блізкіх адносінах з былым хакеістам Канстанцінам Кальцовым, які дзеля яе кінуў жонку з трыма дзецьмі.

У сакавіку Кальцоў трагічна загінуў у Маямі, і тады высветлілася, што на момант смерці ён ужо не быў разам з Арынай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула