«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам
26-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню пацвердзіла свае адносіны з 35-гадовым бразільскім бізнэсменам Георгіасам Франгулісам.

Франгуліс у сваім інстаграм-акаўнце выклаў пост з сумеснымі фатаграфіямі з беларускай тэнісісткай. У каментарах адзначылася сама Сабаленка.
«Маё каханне ўсяго майго жыцця», — напісала Сабаленка па-партугальску.
Франгуліс з'яўляецца ўладальнікам кампаніі Oakberry, якая вырабляе прадукты здаровага харчавання, ён захапляецца аўтаспортам.
Пакуль што мужчына лічыцца яшчэ жанатым. Пасля таго як пра адносіны Франгуліса і Сабаленкі стала вядома грамадскасці, жонка бізнэсмена заявіла пра пачатак шлюбаразводнага працэсу.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
гэты грыбамі атравіццо.