Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну
Першы выступ — 9 красавіка.
Фота: Lookby.Media
Марыя Калеснікава плануе вярнуцца на сцэну ўпершыню пасля вызвалення з турмы, паведаміла нямецкае агенцтва DPA.
Яна плануе выступіць 9 красавіка ў берлінскім культурным цэнтры Radialsystem.
Марыя сказала, што будзе граць на флейце і «шмат гаварыць пра свабоду» ў сваім выступе з песняй «#freemaria». Людзі раней агітавалі за яе вызваленне, выкарыстоўваючы хэштэг #freemaria.
Марыя Калеснікава выйшла на волю 13 снежня 2025 года пасля пяці гадоў і трох месяцаў у турме. Яна была асуджаная на 11 гадоў.