Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў
У ноч на 2 сакавіка па партовай інфраструктуры Новарасійска быў нанесены адзін маштабны ўдар: у выніку атакі сотняў беспілотнікаў пашкоджанні атрымалі адразу пяць караблёў, тры чалавекі загінулі, піша інфармаваны канал «Досье шпиона».
Тральшчык «Валянцін Пікуль». Фота: Вікіпедыя
Згодна з ацэнкамі падраздзяленняў СПА, было выкарыстана не менш за 200 ударных БПЛА, піша канал.
У выніку ўдару пашкоджанні атрымалі пяць вайсковых караблёў, якія знаходзіліся ў порце.
Адзін з іх атрымаў істотныя пашкоджанні — верагодна, гаворка ідзе пра марскі тральшчык «Валянцін Пікуль» (в/ч 90921, Новарасійск). Таксама ёсць інфармацыя пра нанесеныя пашкоджанні караблям «Ейск» і «Касімаў».
Вядома пра трох загінулых і 16 параненых вайскоўцаў.
Уночы 2 сакавіка расійскі партовы горад Новарасійск, які важны базаваннем Чарнаморскага флоту Расіі і інфраструктурай для перакідвання нафты, знаходзіўся пад масіраваным ударам дронаў.
Улады горада паведамлялі пра тое, што пашкоджаны 8 шматкватэрных і 9 прыватных дамоў, а таксама дзіцячы садок. Раненні атрымалі пяць чалавек.
Пра атаку на порт яны не паведамлялі.