БЕЛ Ł РУС

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра

4.03.2026 / 11:34

Nashaniva.com

У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адмененыя два турніры з прызавым фондам 63 000 даляраў, сярод удзельнікаў якіх былі беларусы Данііл Астапенкаў і Ілля Івашка. Спаборніцтвы павінны былі прайсці ў Фуджэйры.

Фота: IFP.com

Абодва беларусы не змаглі згуляць свае матчы ў аўторак, 3 сакавіка, бо над кортамі раздаліся гукі выбухаў. У выніку арганізатары прынялі рашэнне цалкам адменіць абодва турніры.

На гэтую навіну на сваёй старонцы ў Instagram адрэагаваў былы першы ракетка Беларусі Ілля Івашка. Ён прывёў змест ліста, разасланага ATP удзельнікам спаборніцтваў у ААЭ. Паводле яго, ATP прапануе тэнісістам эвакуацыю ў Мілан на чартары са спыненнем у Егіпце. Пры гэтым за месца ў самалёце спатрэбіцца заплаціць 5000 еўра.

«Няма слоў», — кажа Ілля.

Чытайце таксама:

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску

Каментары да артыкула