З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою
Удар быў нанесены недалёка ад берагоў Шры-Ланкі. Фрэгат вяртаўся з індыйска-іранскіх планавых вучэнняў. Частку маракоў уратавалі ланкійскія ВМС, большасць загінула.
Скрыншот з відэа
Усяго амерыканцы знішчылі ўжо два дзясяткі іранскіх караблёў. Вашынгтон заяўляе пра намер цалкам ліквідаваць іранскія ВМС, каб назаўсёды нейтралізаваць пагрозу суднаходству ў Персідскім заліве.
Чытайце таксама:
Ізраіль ліквідаваў іранскага спецназаўца, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа