Стаў вядомы прысуд жыхару Светлагорска, затрыманаму пасля вяртання ў Беларусь
Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» даведаліся, што жыхару Светлагорска Глебу Панасюку вынесены прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Глеб Панасюк
34‑гадовы Панасюк апошнія некалькі гадоў жыў у Польшчы. 8 кастрычніка мінулага года ён вяртаўся ў Беларусь, каб наведаць бацькоў. На наступны дзень ён апошні раз выйшаў на сувязь — патэлефанаваў сябрам з вакзала ў Брэсце і паведаміў, што збіраецца ехаць цягніком дадому. Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася, а сябры пачалі пошукі.
У снежні стала вядома, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА № 3 у Гомелі. Да гэтага яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання пасля адміністрацыйнага арышту.
Вядома, што пераслед Глеба Панасюка мае палітычны характар, але сутнасць выстаўленых яму абвінавачанняў, за якія вынесены такі суровы прысуд, дагэтуль застаецца невядомай.
Чытайце таксама:
Палітзняволенай фатографцы Наталлі Бачурынскай змякчылі прысуд. Яе выпусцілі на волю