Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў
Рэканструкцыя трасы М10, што злучае мяжу з Расіяй, Гомель і Кобрын, перайшла ў актыўную стадыю, піша БелТА.
Фота: БелТА
Дарогу плануюць пераўтварыць у чатырохпалосную магістраль з раздзяляльным бар’ерам, агароджамі ад дзікіх жывёл і шасцю падземнымі пераходамі. Пакрыццё будзе бетонным — раней такое выкарыстоўвалася пераважна ў Мінскай вобласці.
У рамках работ абнаўляюць і мост праз Дняпро ў Рэчыцкім раёне. Цяпер рамантуюць яго правую частку, якая была закрытая для руху больш за два дзесяцігоддзі. Левая палова моста была адрамантаваная раней, па ёй арганізаваны двухбаковы рух.
Закончыць рэканструкцыю моста плануюць да лета 2027 года.
Чытайце таксама:
На МКАД пачалі рэканструкцыю аднаго з мастоў
Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост
Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць