Грамадства33

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост

Новы аўтамабільны мост цераз Прыпяць павінен з'явіцца паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі, а ягонае будаўніцтва плануюць завяршыць да 2030 года. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале генеральны дырэктар РУВП «Граніт», член Савета Рэспублікі Эдуард Гаўрылковіч.

Цяпер для злучэння праз Прыпяць Лунінецкага і Столінскага раёнаў існуе паромная пераправа. Фота: Media-Polesye

Эдуард Гаўрылковіч згадаў пра меркаванае будаўніцтва новага моста пры каментаванні нядаўняй нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай комплекснай праграме развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на перыяд да 2030 года:

«Гэта прарыў для лагістыкі, эканомікі і штодзённага жыцця тысяч сем'яў», − напісаў Гаўрылковіч пра новы меркаваны мост.

У плане развіцця транспартнай інфраструктуры гэтага рэгіёну Беларусі сенатар таксама адзначыў капітальны рамонт аўтадарог, уключаючы трасу Р-105 Ганцавічы — Лагішын і рэканструкцыю мастоў праз рэкі Случ, Убарць і пойму Сцвігі.

Каментары3

  • Ёсік
    20.11.2025
    А што раней замінала? Мо, калі б не будаваў сіпаты шэраговую рэзідэнцыю на беразе Прыпяці, дык не толькі на мост, але і на дарогі ў розныя бакі хапіла бы грошай.
  • агурковы слізень
    21.11.2025
    Да не можа быть! Не верыцца!
  • trax
    21.11.2025
    агурковы слізень , дарэчы там недзе быў драўляны мост, які спалілі партызаны падчас аперацыя Баграціён, здаецца. І з тых часоў яго і не аднавілі.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць