БЕЛ Ł РУС

Беларускі галкіпер у НХЛ прапусціў шайбу пасля першага кідка, як выйшаў на замену

5.03.2026 / 08:55

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Ванкувер Кэнакс» на сваёй арэне саступіў «Караліне Харыкейнз» з лікам 4:6.

Фота: x.com/Canucks

Сустрэчу ў варотах «Ванкувера» пачынаў фін Кевін Ланкінен, які адбіў 18 з 22 шайбаў, г.зн. прапусціў чатыры, і на 32‑й хвіліне быў заменены на беларуса Мікіту Талапілу.

Мікіта прапусціў шайбу адразу пасля першага ўдару суперніка, звяртае ўвагу «Беларускі хакей».

Nikita Tolopilo gets beat on his first shot against since replacing Lankinen.

: Sportsnet | #Canucks pic.twitter.com/hRBaR2dtvH

— CanucksArmy (@CanucksArmy) March 5, 2026

Па выніках матча Мікіта адбіў 9 з 10 ўдараў суперніка, прапусціў 1 шайбу (у канцы матча «Ванкувер» замяніў галкіпера на шостага палявога гульца і прапусціў яшчэ адну шайбу), а таксама завяршыў сустрэчу з каэфіцыентам надзейнасці 1,00 і паказчыкам адбітых удараў 90,0%.

У гэтым сезоне НХЛ Талапіла правёў 12 матчаў, заваяваўшы тры перамогі. Яго каэфіцыент надзейнасці складае 3,03, а працэнт адбітых удараў — 90,1%.

«Ванкувер» з 43 баламі пасля 61 праведзенага матча займае апошняе, 16‑е месца ў Заходняй канферэнцыі і замыкаe агульную табліцу НХЛ. «Кэнакс» атрымалі сёмую паразу запар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула