БЕЛ Ł РУС

Італія, Іспанія, Францыя і Нідэрланды накіруюць свае караблі для абароны Кіпра

5.03.2026 / 14:16

Nashaniva.com

Акрамя таго, Італія плануе накіраваць сродкі супрацьпаветранай абароны ў краіны Персідскага заліва ў адказ на паветраныя ўдары Ірана.

Днямі іранскі дрон атакаваў амерыканскую вайсковую базу на Кіпры. Фота: Alexis Mitas / Getty Images

Італія, Іспанія, Францыя і Нідэрланды накіруюць свае караблі для абароны Кіпра. Пра гэта заявіў міністр абароны Італіі Гвіда Кразета, перадае Reuters.

Газета El Pais удакладняе, што Іспанія накіруе свой фрэгат «Хрыстафор Калумб» разам з французскім авіяносцам «Шарль дэ Голь» і караблямі ВМС Грэцыі для забеспячэння абароны Кіпра.

Адначасова Францыя дазволіла амерыканскім ваенным самалётам часова выкарыстоўваць свае базы на Блізкім Усходзе. «Гэтыя самалёты спрыяюць абароне нашых партнёраў у Персідскім заліве», — заявіла прадстаўніца Генеральнага штаба Францыі.

Акрамя таго, Італія плануе накіраваць сродкі супрацьпаветранай абароны ў краіны Персідскага заліва ў адказ на паветраныя ўдары Ірана. 

Паводле слоў прэм’ер-міністра Джорджы Мелоні, рашэнне продыктавана ў тым ліку прысутнасцю італьянскіх грамадзян у рэгіёне — у краінах Персідскага заліва жывуць дзясяткі тысяч італьянцаў і дыслакаваныя дзве тысячы вайскоўцаў.

«Гэта людзі, якіх мы хочам і павінны абараніць», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула