БЕЛ Ł РУС

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

5.03.2026 / 17:14

Nashaniva.com

Цяпер аператары не маюць права дапускаць, каб на рахунку абанента была запазычанасць больш за 5 базавых — цяпер гэта 225 рублёў. Такую пастанову падпісаў прэм'ер Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Відаць, гэта адказ на гісторыі людзей, якія траплялі на велізарныя грошы ў роўмінгу. Многія ўключалі інтэрнэт выпадкова і атрымлівалі рахункі на тысячы рублёў.

Цяпер гэта будзе немагчыма па законе. Праўда, не зусім зразумела, як забарона будзе працаваць.

Акрамя таго, аператараў абавязалі праводзіць апытанні сярод абанентаў аб якасці паслуг.

Чытайце таксама:

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту

Каментары да артыкула