БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана

5.03.2026 / 22:12

Nashaniva.com

У размове з выданнем Axios прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у падборы кандыдатуры на ролю новага лідара Ірана. Пры гэтым сына забітага аяталы Алі Хаменеі ён прыдатнай кандыдатурай не лічыць.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Яны дарма трацяць час. Сын Хаменеі — не цяжкавагавік», — сказаў Трамп Axios, маючы на ўвазе паведамленні, што галоўным кандыдатам у пераемнікі забітага ў суботу вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі з’яўляецца яго сын Маджтаба.

«Я павінен удзельнічаць у прызначэнні, як з Дэлсі [Радрыгес] у Венесуэле. Сын Хаменеі для мяне непрымальны. Мы хочам кагосьці, хто прынясе Ірану мір і гармонію», — заявіў Трамп.

Дэлсі Радрыгес заняла пасаду часовай прэзідэнткі Венесуэлы ў студзені 2026 года пасля захопу амерыканцамі ранейшага лідара Нікаласа Мадура, пры якім Радрыгес была віцэ-прэзідэнткай.

Чытайце таксама:

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каментары да артыкула