БЕЛ Ł РУС

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?

6.03.2026 / 10:18

Nashaniva.com

У краінах ЕС выраслі цэны на аўтамабільнае паліва пасля пачатку ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе. Эканамісты прагназуюць, што падаражанне працягнецца.

Av.by адзначае, што паліва падаражэла ў Польшчы, Літве, Украіне, Германіі, Францыі, Італіі. Ці будзе падаражанне і ў Беларусі? 

Вось што адказалі журналістам выдання Av.by ў Белнафтахіме:

«У Беларусі цэны на маторнае паліва фарміруюцца пад уплывам комплексу эканамічных фактараў, ключавымі з якіх з’яўляюцца сусветныя каціроўкі нафты і ваганні валютных курсаў.

Мы адсочваем змены кан’юнктуры на нафтавым рынку, у тым ліку цэнаўтварэнне на паліва ў суседніх дзяржавах.

Улічваючы перыяд нявызначанасці ў гэтай сферы, любыя рашэнні аб змене кошту паліва ў Беларусі будуць прымацца па выніках комплекснага аналізу развіцця сітуацыі, — гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара Белнафтахіма Вольгі Спехавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула