БЕЛ Ł РУС

У Белым доме правялі малебен за Трампа

6.03.2026 / 20:04

Nashaniva.com

У Белым доме ў Авальным кабінеце адбыўся масавы малебен у гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і амерыканскіх узброеных сіл. Відэазапіс цырымоніі быў апублікаваны на ютуб-канале Белага дома і ў сацыяльнай сетцы X.

Скрыншот з відэа

У малітве ўдзельнічалі каля дваццаці пастараў з розных штатаў ЗША. Яны прасілі Бога даць прэзідэнту сілу для кіраўніцтва краінай і абараніць вайскоўцаў. Падчас агульнай малітвы гучалі просьбы аб ласцы і абароне для вайскоўцаў. Удзельнікі стаялі побач, трымаючыся за плечы, і разам маліліся за падтрымку прэзідэнта і краіны.

Happening Now in the Oval Office at the @WhiteHouse.

God Bless the USA!

❤️ pic.twitter.com/Ebi7DnAnhK

— Dan Scavino (@Scavino47) March 5, 2026

Раней Трамп ужо сустракаўся з рэлігійнымі дзеячамі. У сакавіку мінулага года архіепіскап Канстанцінопальскага патрыярхату ў ЗША Эльпідафор заклікаў яго «зрабіць Амерыку непераможнай», параўнаў з рымскім імператарам Канстанцінам I Вялікім і падарыў крыж.

Мерапрыемства адбылося на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. 

Чытайце таксама:

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе

Трамп сустрэўся з Месі і ўсёй камандай «Інтэр Маямі»

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў

Каментары да артыкула