БЕЛ Ł РУС

Беларусы сталі часцей браць крэдыты на пакупкі, а не на жыллё

6.03.2026 / 23:57

Nashaniva.com

Паводле агляду Нацыянальнага банка, у чацвёртым квартале 2025 года ў Беларусі значна вырас попыт на спажывецкія крэдыты. Людзі часцей бралі пазыкі на пакупкі тавараў і паслуг, чым на набыццё жылля.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Крэдытаванне нерухомасці таксама павялічвалася, аднак тэмпы росту былі прыкметна ніжэйшыя. У Нацбанку прагназуюць, што ў найбліжэйшы час такая тэндэнцыя, верагодна, захаваецца.

Акрамя таго, адзначаецца рост колькасці крэдытаў, аформленых дыстанцыйна — без асабістага наведвання банка. У чацвёртым квартале 2025 года амаль 39% спажывецкіх крэдытаў былі выдадзеныя менавіта такім чынам.

Чытайце таксама:

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?

Жыхар Вілейкі спалохаўся абвінавачання ў фінансаванні УСУ і аддаў махлярам больш за 126 тысяч рублёў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Каментары да артыкула