БЕЛ Ł РУС

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў

7.03.2026 / 00:30

Nashaniva.com

6 сакавіка МЗС Азербайджана ўключыў афіцыйны беларускі сцяг у інфаграфіку да паведамлення з падзякай за салідарнасць пасля атакі іранскіх беспілотнікаў у Нахічэвані.

Фота: x.com/AzerbaijanMFA

Міністэрства замежных спраў Азербайджана заявіла, што краіна вельмі ўдзячная міжнародным партнёрам за падтрымку пасля таго, як іранскія беспілотнікі нанеслі ўдары па азербайджанскай тэрыторыі. У ведамстве адзначылі, што высока ацэньваюць заявы салідарнасці, лісты і тэлефонныя званкі, атрыманыя ад розных дзяржаў. Таксама падкрэсліваецца важнасць таго, што партнёры пацвердзілі сваю падтрымку суверэнітэту Азербайджана, яго тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці межаў. Баку падзякаваў усім краінам і міжнародным арганізацыям, якія ў гэты складаны перыяд выказалі падтрымку і працягваюць быць побач.

Усяго да паведамлення было далучана 40 сцяжкоў краін і шэсць эмблем міжнародных арганізацый. Расійскага сцяга ў гэтым паведамленні, у адрозненне ад беларускага, не было, затое быў армянскі.

6 сакавіка са сваімі азербайджанскімі калегамі звязваліся і размаўлялі міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Чытайце таксама:

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі

Рыжанкоў абмеркаваў з міністрам замежных спраў Азербайджана сітуацыю на Блізкім Усходзе і ўдар Ірана па Нахічэвані

Мінабароны Азербайджана: Іран накіраваў чатыры беспілотнікі па Нахічэвані

Аліеў назваў тэрарыстычным актам атаку іранскіх дронаў па Нахічэвані

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта

Каментары да артыкула