БЕЛ Ł РУС

Сабаленка правяла 100‑ы матч у статусе першай ракеткі свету

7.03.2026 / 09:43

Nashaniva.com

Беларуска паспяхова стартавала на турніры ў каліфарнійскім Індыян-Уэлсе.

Фота: Robert Prange / Getty Images

У матчы другога кола яна перамагла японку Хімена Сакацумэ з лікам 6:4, 6:2. 

Гэты матч стаў для яе сотым у статусе лідара сусветнага рэйтынгу — 82 перамогі і 18 паражэнняў.

Арына Сабаленка узначаліла рэйтынг 21 кастрычніка 2024 года і з таго часу не пакідала вяршыню сусветнага тэніса.

У наступным крузе беларуска сустрэнецца з румынскай тэнісісткай Жаклін Крысціян.

Чытайце таксама:

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ

Каментары да артыкула